Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

23.01.2021

Аб гульні-конкурсе "Знаўцы роднай мовы"

Цікавая гульня- конкурс “Знаўцы роднай мовы”адбылася ў ДУА “Кадзінская сярэдняя школа”. За гэты навучальны год пагулялі ў яе ўжо вучні пачатковых, а таксама 7 класаў. На гэты раз за права лепшага знаўцы беларускай мовы змагаліся каманды старшакласнікаў, 10 і 11 класаў.

Рабяты спаборнічалі ў розных намінацыях: вучыліся перакладаць з рускай мовы на беларускую, складалі “Словы-змейкі”: па-беларуску называлі розныя геаграфічныя назвы краіны, якія пачыналіся на апошні гук папярэдняга слова, працягвалі вядомыя беларускія прымаўкі і давалі ім тлумачэнні, спявалі беларускія народныя песні, знаходзілі “схаваныя” часціны мовы. Змагаліся таксама і ў літаратурных конкурсах: пазнавалі пісьменнікаў на партрэтах, цытавалі вершы на памяць, успаміналі герояў вядомых беларускіх твораў.

На мой погляд, гульня ўдалася, бо, нягледзячы на перамогу каманды 11 класа ў саставе Карпечынай Леры – капітан каманды, Мароз Вікторыі, Быстрова Цімафея, Крывулькіна Ягора, Баграцовай Дар’і, задаволенымі засталіся і ўдзельнікі 10 класа: Жданава Хрысціна – капітан, Наезжая Насця, Уласенка Наталля, Шухарэнка Марына, Яршова Вікторыя. Па-першае, было цікава, як самім удзельнікам, так і балельшчыкам, і членам журы ў саставе настаўнікаў школы Падабед В.У., Шаблоўская І.П ; па-другое, пазнавальна, бо пытанні канкурсантам выходзілі за рамкі ведання мовы; па-трэцяе, весела. Асабліва насмяшыў конкурс, дзе перш чым выканаць заданне, трэба было надзьмуць паветраны шар, пакуль ён не лопне, каб здабыць гэтае заданне.

У якасці ўзнагароды рабяты атрымалі дыпломы пераможцаў і ўдзельнікаў , падтрымку балельшчыкаў. Бадзёры, прыўзняты настрой быў не толькі ў вучняў, але і ў іх класных кіраўнікоў Даніленкі Я.А. і Кашырынай Л.І., якія хваляваліся за сваіх дзяцей і былі фотарэпарцёрамі.

А самае галоўнае – гэта тое, што зноў гучала родная мілагучная беларуская мова, якую так неабходна любіць і цаніць заўсёды, а асабліва зараз.

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно