З мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры з 2004 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканскі конкурс па беларускай мове і літаратуры “Буслік”.
Штогод вучні 3-11 класаў нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у гэтым конкурсе і маюць добры вынік.
Так, 18 студзеня ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны 14 вучняў, сярод 34 удзельнікаў нашай школы, якія занялі прызавыя месцы ў рэспубліканскай гульне-конкурсе “Буслік”, 2020.
Кожны атрымаў пасведчанне ўдзельніка конкурса, медалі і прызы.
Віншуем!