Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

16.04.2020

Праект "Пра вайну мне расказала кніга"

Вучні і педагогі школы напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі прынялі актыўны ўдзел у сумесным праекце рэдакцыі газеты «Прыдняпроўская ніва» і дэпутата Парламента Тарасенка Н.Э., пазнаёміўшы ўсіх з кнігамі пра Вялікую Айчынную вайну, якія выклікалі незабываемыя ўражанні.

Няма на Беларусі ні адной сям’і, якую б не кранула вайна. Гэты боль яшчэ доўга застанецца незагойнай ранай на сэрцы кожнага беларуса. Пра перажытае нам, вучням Радамльскай сярэдняй школы Чавуссага раёна расказвалі педагогі-ветэраны Філіпенка Уладзімір Іфанавіч і Ксяндзоў Павел Несцеравіч. А потым адбылася сустрэча з творамі Васіля Быкава. Аповесць “Абеліск” надоўга запала ў сэрца. Хлопцы, мае аднагодкі, не пабаяліся за сваё жыццё (каб толькі самім паўдзельнічаць ў барацьбе з ворагам), яны не падумалі пра наступствы. А іх настаўнік Алесь Іванавіч Мароз свядома пайшоў на смерць, спадзеючыся выратаваць сваіх вучняў. І хоць ён не ваяваў на фронце, не біў фашыстаў разам з партызанамі, але Алесь Іванавіч вучыў сваіх выхаванцаў любіць Радзіму, заставацца чалавекам у любых абставінах.

Гаспадарова Т.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Кадзінская сярэдня школа”

Калі гаварыць пра Вялікую Айчынную вайну, то нельга не сказаць пра пісьменніка, які сам там быў. Васіль Быкаў. Яго творы называюць «кнігамі праўды пра вайну», яны маюць высокі маральны сэнс.

У 1982 годзе пабачыла свет аповесць Васіля Быкава«Знак бяды». Гэты твор мяне вельмі ўразіў, бо пісьменнік змог паказаць жахі і сутнасць вайны праз рэальнае жыццё двух простых сялян. Я прадставіў, што на месцы Сцепаніды і Петрака Багацька маглі б аказацца мае родныя бацька і маці. Мужнасць, бясстрашнасць, непакорлівасць беларускага народа ў кнігах Быкава вызываюць захапленне! Шкада, што творы гэтага таленавітага пісьменніка так мала чытаюць сёння..

Камароў Л.А., настаўнік вучэбнага прадмета “Фізічная культура і здароўе”, кіраўнік фізічнага выхавання, ДУА “Кадзінская сярэдняя школа”

Раман Івана Пятровіча Шамякіна «Вазьму твой боль»… Кніга, якая ў свой час не пакінула раўнадушным ніводнага беларуса. Калі яна была надрукавана, – а гэта ішоў 1980 год – жывыя былі шматлікія ветэраны Вялікай Айчыннай, а таксама тыя, хто жыў у тыле ворага: старыя, малыя, жанчыны. Гэта кніга яшчэ раз нагадала пра жудасныя гады жыцця на часова акупаванай Беларусі. Не пакінула яна раўнадушнай і мяне. Раман гэты – своеасаблівы заклік да людзей берагчы мір, каб ніколі на зямлі больш не разгараліся войны.

Сцефаненка М.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Кадзінская сярэдняя школа”

Кніга, якую я трымаю ў руках, з нашай хатняй паліцы. Гэта памятны падарунак маей маці, зроблены рэдакцыяй “Піянер Беларусі”, як члену карэспандэнту газеты да 40-годдзя Перамогі ўВялікай Айчыннай вайне. Гэты зборнік апавяданняў мая матуля атрымала ў 10 гадоў. Сёння мне 10. Гэта наша агульная першая кніга на беларускай мове. У рэдакцыюгазеты “Піянер Беларусі”, адразу пасля вайны, звярнуліся школьнікі адной з беларускіх школ, яны прапанавалі напісаць калектыўную кнігу пра ўдзел дзяцей нашай краіны у Вялікай Айчынная вайне. Там з’явіўся зборнік апавяданняў “Ніколі не забудзем”.

Перагортваючы старонку за старонкай, я не мог без слез знаёміцца з новай гісторыяй. А ці змог бы я? Як бы я? Дзякуючы гэтай кнізе, мы становімся больш адказнымі за свае паводзіны, справы і ўчынкі.

Петрусёў Арсеній, вучань 4 “А”класа ДУА “Кадзінская сярэдня школа”

Вялікая Айчынная вайна – падзея, якая пакінула незагойную рану у сэрцы народа, маіх суайчыннікаў, родзічаў. Творы ваеннай тэматыкі мне падабаецца чытаць больш усяго. У 8 класе я пазнаёмілася з аповесцю В. Быкава "Жураўліны крык". Па сённяшні дзень падрабязна памятаю яе змест...
Восень 1941-га. Шасцёра салдат на чале са старшыной Карпенка павінны на суткі перакрыць дарогу… Героі гэтага твора – сумленныя, справядлівыя, мужныя людзі, гатовыя аддаць жыццё за сваю Радзіму.
Дзякуючы такім салдатам, мы сёння жывем, ходзім у школу і марым пра будучыню.

Лапіцкая Марыя, вучаніца 11 класа ДУА «Кадзінская средняя школа”

 

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно