Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

13.03.2020

Беларуская мова павінна жыць!

                                                                                 «Прыгажосць слова – той

                                                                                      абраз, на якi павiнен малiцца

                                                                                          кожны з нас. Бо у прыгажосцi

                                                                                     слова паратунак чалавечай

                                                  душы»

                                                                                                                         А. Бельскi

 

У ДУА “Кадінская сярэдняя школа” адбылася яскравая падзея – цікавы творчы конкурс “Жывая класіка”, які аб’яднаў юных аматараў беларускага слова і літаратуры. Лепшыя чытальнікі 5-10 классаў падрыхтавалі вершы і ўрыўкі з апавяданняў беларускіх пісьменнікаў і прадэкламавалі іх. Вядучымі і арганізатарамі конкурсу сталі вучні 11 класа.

Свята беларускага слова прайшло пад дэвізам «Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар».

Падтрымаць юных чытальнікаў прышлі ганаровыя госці, якія ўвайшлі ў склад журы: дэпутат Палаты прадсаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – Тарасенка Наталля Эдуардаўна; культарганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Магілёўскага раёна – Буглакова Марына Аляксандраўна; ветэран педагагічнай працы, двойчы выдатнік адукацыі – Цікалава Валянціна Аляксандраўна.

У конкурсе ўдзельнічала 20 школьнікаў, якія годна прадстаўлялі свой клас. Спаборніцтва праводзілася ў двух узроставых катэгорыях: сярод вучняў 5-7 і 8-10 класаў. Конкурс прысвячаўся Году малой радзімы і 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Са сцэны актавай залы гучала прыгожая, мілагучная родная мова. Кампетэнтнае журы ацэньвала выбар твора, глыбіню пранікнення чытальніка ў вобраз і сэнс верша, артыстызм выканання.

Што датычыць вынікаў? У  першай узроставай катэгорыі дыплом I ступені атрымалі вучань 5 “А” класа Бараноўскі Максім і вучаніца 6 “А” класа Гоман Уладзіслава, дыплом II ступені – вучаніца 6 “Б” класа Хадановіч Соф´я і вучаніца 7 “Б” класа Рыжанкова Аліна, дыплом III ступені атрымалі вучань 6 “А” класа Клепча Глеб, вучань 6 “Б” класа Кожураў Ігар і вучань 7 “Б” класа Дзянісенка Мікіта.

Сярод вучняў 8-10 класаў пераможцамі прызнаны: вучань 9 класа Троцкі Ягор і вучань 10 класа Чэмбер Міхаіл (узнагароджаны дыпломам I ступені), дыплом II ступені дастаўся вучаню 8 “Б” класа Малькову Аляксею, і дыплом III ступені атрымала вучаніца 8 “А” класа Карабцова Валерыя.

Пажадаем поспехаў вучням Кадзінскай школы на раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу “Жывая класіка”!

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно