Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

21.02.2020

Міжнародны дзень роднай мовы

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы – гэта хоць і маленькая, але значная крупінка, каб прыблізіць нашых дзяцей да роднага слова. Традыцыя шырока адзначаць гэта свята з’явілася ў нашай школе даўно. Штогод гэты дзень праходзіць непаўторна, хоць нейкія асноўныя моманты застаюцца абавязковымі.

У першую чаргу – гэта напісанне адзінай дыктоўкі. У ёй звычайна прымаюць удзел вучні старэйшых класаў, жадаючыя праверыць сваю граматнасць настаўнікі, некаторыя маладыя тэхработнікі. У гэтым годзе тэкстам для дыктанта я выбрала ўрывак з апавядання Івана Навуменкі “Сямнаццатай вясной”. Якраз у лютым гэтаму вядомаму беларускаму пісьменніку споўнілася б 95 гадоў з дня нараджэння. Радуе, што ёсць сярод удзельнікаў тыя, што атрымліваюць найвышэйшы бал. Другі год запар дзясятку атрымала Лапіцкая Марыя, сёлетняя выпускніца, якая, дарэчы, неаднаразова станавілася пераможцай другога этапу алімпіяд па беларускай мове і літаратуры.

Пяцікласнікі паглядзелі невялікае тэатральнае прадстаўленне “Камаедзіца”, якое падрыхтавалі члены аб’яднання па інтарэсах “Тэатральная творчасць”, якім кіруе педагог дадатковага выханання Бельская І.А.

Для вучняў 7-8 класаў на перапынках праводзілася інтэрактыўная размінка “Знаўцы роднай мовы”. Па апісанні прадмета яны павінны былі адгадаць слова і вымавіць яго па-беларуску, а потым перакласці на рускую мову.

Беларуская мова гучала ў гэты дзень і з вуснаў дырэктара нашай установы Арцёменка Н.К., завучаў Гаспадаровай Т.В. і Гаўрыленка А.В., культарганізатара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Магілёўскага раёна Буглаковай М.А.

Усё ж хочацца, каб такую вялікую ўвагу ўдзялялі роднай мове не толькі па святах. А каб яна трывала ўваходзіла ў наша паўсядзённае жыццё.

 

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно