Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

19.02.2020

Конкурс чытальнікаў “Мая любая мова”

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Мая любая мова”. Са сцэны актавай залы гучалі як вершаваныя, так і празаічныя творы розных вядомых і мала вядомых беларускіх аўтараў. Конкурс атрымаўся ў нейкай ступені інтэрнацыянальны, бо роднае слова гучала не толькі з вуснаў дзетак-беларусаў. Дзяўчынкі-армянкі, сем’і якіх пасяліліся на пастаяннае месца жыхарства ў нашым аграгарадку, прыгожа прачыталі выбраныя творы. Самая малодшая з іх, вучаніца першага класа Саргсян Ганна, атрымала дыплом другой ступені.

Прыемна было слухаць з вуснаў дзетак прыгожыя, мілагучныя родныя словы. Прыемна бачыць са сцэны сапраўдныя артыстычныя прадстаўленні. Будучыя зорачкі загараліся пад час мастацкага чытання. Усе дзеткі стараліся, многія атрымалі дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступені. Аднак, як і ў кожным конкурсе, знайшліся абсалютныя пераможцы. Журы адзінагалосна вырашыла ўзнагародзіць гран-пры вучня 4 “А” класа Петрусёва Арсенія, які дэкламаваў жартоўны верш Эдзі Агняцвет “Параска і падказка”.

Рыхтавалі выканаўцаў не толькі іх настаўнікі. Нераўнадушнымі засталіся бацькі, бабулі і дзядулі, якія прыйшлі падтрымаць сваіх дзетак, парадавацца за іх.

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно