Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

02.05.2019

Жывая класіка

Конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечаны Году малой радзімы, адбыўся днямі ў ДУА “Кадзінская СШ”. На сцэну, упрыгожаную па-асобаму, выходзілі вучні 5-10 класаў, якія пажадалі прыняць у ім удзел. Кожны клас быў прадстаўлены двума канкурсантамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з хваляваннем чакалі свайго выхаду на школьную сцэну.

З вуснаў школьнікаў гучалі вершы нашых славутых паэтаў Максіма Багдановіча, Сяргея Законнікава, Петруся Броўкі, Кандрата Крапівы, Аляксея Пысіна і іншых. Кожны вучань імкнуўся ўкласці ў чытанне душу і сэрца. Стараліся ўсе, бо ў кожнага канкурсанта было вялікае жаданне прайсці на наступны, раённы этап, а калі пашанцуе, то паказаць свае творчыя здольнасці і на абласным і нават рэспубліканскім этапе конкурса “Жывая класіка”. Многія рабяты выбралі для дэкламацыі вершаваныя творы, прысвечаныя Радзіме.

Асабліва прыемна было слухаць прозу, якую, на жаль, не так часта можна пачуць са школьнай сцэны. Менавіта такім празаічным творам пакарыў журы вучань 6 “Б” класа Новікаў Антон, які артыстычна прачытаў урывак з апавядання Уладзіме  ра Карпечанкі “Ураган” і атрымаў дыплом першай ступені. Такі ж дыплом атрымалі таксама вучаніца 9 “А” класа Карпечына Валерыя, якая прачытала верш “Помнік” Ігара Цітаўца, выклікаўшы слёзы на вачах членаў журы і слухачоў, вучаніца 10 класа Лапіцкая Марыя, якая таксама не пакінула раўнадушнымі слухачоў, па-майстэрску прадэкламаваўшы баладу Людмілы Варановіч “Удава вайны”.

Дыпломы другой ступені атрымалі пяцікласнікі Гоман Улада, Хадановіч Соф’я і Кожураў Ігар, вучань восьмага класа Троцкі Ягор; дыплом трэцяй ступені – дзевяцікласнікі Яшчанка Аліна і Чэмбер Міхаіл, вучаніца 10 класа Пракапчук Вераніка. Астатнія чытальнікі атрымалі дыпломы ўдзельнікаў конкурсу.

Жадаем рабятам поспехаў на раённым этапе “Жывой класікі”.

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно