Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

12.03.2019

Інтэлектуальная гульня “Я ведаю”

Любоў да роднай мовы, бацькаўшчыны прыходзіць праз веданне літаратуры, гісторыі і культуры сваёй Радзімы. У родным слове мы знаходзім прыгажосць, яно саграве нашу душу і выклікае захапленне. У бібліятэцы Кадзінская школы мноства цікавых кніг для вучняў рознага ўзросту на беларускай мове. І нам, настаўнікам, так хочацца, каб дзеці часцей наведвалі чытальную залу. Бібліятэка – гэта не проста памяшканне, а месца, дзе чалавек вучыцца думаць і разважаць, месца спрэчак і шчырых гутарак, месца правядзення літаратурных гульняў і віктарын. 

Зусім нядаўна ў школьнай бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня “Я ведаю” для вучняў 5-х класаў.Мэта мерапрыемства – паглыбленне ведаўпа беларускай мове і літаратуры, краязнаўству і этнаграфіі. Вучні прадэманстравалі эрудыцыю і ў галіне гісторыі роднага краю. Гульня прайшла “на адным дыханні”.Адказы на пытанні ў пяці намінацыях паказалі, наколькі добра ведаюць пяцікласнікі творы беларускіх пісьменнікаў.

Пераможцамі гульні сталі ўдзельнікі каманды 5 “В” класа “Зубры”. Дзеці, якія любяць чытаць, самыя шчаслівыя дзеці! І таму задача школьнага бібліятэкара – захапляць кнігамі як мага больш вучняў, каб шчаслівейшай была наша краіна.

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно