Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

21.02.2019

Гучала роднае слова

"Не, я не супраць розных іншых моў,

Але мне роднай смак заўсёды мілы…"

                                                                           Н.Гальпіровіч

Менавіта пад такім дэвізам у ДУА “Кадзінская сярэдняя школа”прайшло свята роднай мовы. Дзень быў насычаны рознымі цікавымі падзеямі.

21 лютага ва ўсіх краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. На зямлі іх налічваецца больш, чым 6 тысяч, і палова з іх пад пагрозай знікнення. Каб захаваць тыя мовы, якія знікаюць, ЮНЭСКА і абвясціла гэта свята. На жаль, беларуская мова таксама апынулася пад пагрозай знікнення, бо з кожным годам яна выцясняецца ўсё больш і больш другой дзяржаўнай, рускай мовай. Нягледзячы ні на што, роднае слова ўсе ж жыве і гучыць ў нашай школе паўсюль з вуснаў настаўнікаў, тэхперсаналу, вучняў і іх бацькоў.

Раніца 21 лютага пачалася так: кожны, хто пераступаў парог школы, вітаўся з прысутнымі і выказваў пажаданні на беларускай мове. Школьныя стэнды, дзверы кожнага кабінета ўпрыгожвалі малюнкі розных прадметаў з подпісамі па-руску і па-беларуску.

У гэты дзень вучні 4-11 класаў прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “Буслік-2019”. Вучні 5-7 класаў у адной групе і 8-11 – у другой яшчэ раз праверылі сваю граматнасць, прыняўшы ўдзел у напісанні адзінай дыктоўкі. Парадавала тое, што знайшліся абсалютныя пераможцы, якія не дапусцілі ў даволі складаным тэксце ніводнай памылкі і атрымалі дзясяткі. У малодшай групе без памылак напісалі вучаніцы 7 “А” класа Бядуліна Юлія і Несцерава Ксенія, 5 “А” класа – Новікава Ксенія; у старэйшай групе – вучаніца 10 класа Лапіцкая Марыя. Ім былі ўручаны дыпломы і салодкія прызы, якія чарговы раз прадаставіў спонсар школы, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Прыгожыя рашэнні», аматар роднай мовы Сяргей Анатольевіч Дымкоў.        

Настаўнік-дэфектолаг Вольга Іванаўна Лугаўская на кожным перапынку праводзіла “Аўкцыён беларускіх слоў”, дзе плату за добрае веданне беларускай мовы атрымлівалі вучні ў выглядзе “салодкіх грошай”. Трэба адзначыць, што актыўнымі былі ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі. Але найбольш дакладныя веды паказалі вучні 1 “А” класа (настаўнік – Таццяна Мікалаеўна Сулаева).

Трэццякласнікі праявілі сваю актыўнасць у гульні “Таямніцы роднай мовы”, дзе пад кіраўніцтвам Аксаны УладзіміраўныКрукоўскай спаборнічалі дзве каманды “Кветачкі” і “Зорачкі”. Усе ўдзельнікі і пераможцы атрымалі салодкія падарункі.

Вучні пачатковых класаў чакалі гэтага дня з асаблівым хваляваннем яшчэ і таму, што ім была прадастаўлена актавая зала школы, са сцэны якой гучала зноў жа роднае слова. “Мова любая мая”! Так называўся конкурс чытальнікаў, у якім спаборнічалі малодшыя школьнікі. Гучалі вершы і празаічныя творы,прысвечаныя Радзіме, прыродзе, маці. З цікавасцю гледачы-малодшакласнікі слухалі вершы пра вайну, а таксама казачныя апавяданні пра жывёл і птушак. Пакарылі і журы, і гледачоў выступленні вучняў: Бычковай Паліны з 4 “В” класа, Петрусёва Арсенія – 3“А”клас,Троцкай Алісы – 2“Б” клас, Шамсуддзін Лізаветы – 3“Б” клас, якія атрымалі дыпломы першай ступені. З замілаваннем слухалі самых малодшых дэкламатараў, першакласніц Наезжую Валерыю, Лялетка Анастасію, якія таксама аказаліся ў ліку пераможцаў.

З радаснай усмешкай на тварах пакідалі актавую залу рабяты. І не толькі тыя, што занялі прызавое месца. Кожны трымаў у руках, акрамя дыплома, яшчэ і мяшочак з цукеркамі. Гэты дзень сапраўды атрымаўся святочным і запамінальным! З нецярплівасцю будуць чакаць вучні Кадзінскай школы наступнага свята роднай мовы…

Той, хто ганарыцца сваёй краінай, безумоўна, будзе ганарыцца і яе мовай. Будучае беларускай мовы ў нашых руках! Гэта скарб, які трэба шанаваць, зберагаць і павялічваць ад пакалення да пакалення.

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно