Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

03.11.2017

Да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы

 “У Беларусі ёсць два паэты: Янка Купала і Якуб Колас. Вельмі цікавыя хлопцы! Так прымітыўна проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы крышку такіх якасцей,“ - так напісаў калісьці пра нашых слаўных песняроў вядомы рускі пісьменнік Максім Горкі.

Кожны з паэтаў пакінуў народу ў дар неацэнны скарб – свае творы. Думаю, не знойдзецца ніводнага беларуса, які б не працытаваў радкі “Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы” (Якуб Колас паэма “Новая зямля”) або “Паміж пустак, балот беларускай зямлі…” (Янка Купала паэма “Курган”). На творах паэтаў выхавана не адно пакаленне беларусаў. І да гэтага часу і дарослыя, і моладзь краіны не губляюць цікавасці да спадчыны класікаў.

З нагоды юбілеяў у Кадзінскай школе быў праведзены турнір знаўцаў. Удзельнічалі ў мерапрыемстве старшакласнікі. Вучні 10 класа - “Коласаўцы” і вучні 11 класа - “Купалаўцы”. Кожная каманда актыўна рыхтавалася да турніра: рабяты спынілі сваю ўвагу на жыццёвым і творчым шляху творцаў, паўтарылі ўсе вывучаныя на памяць вершы і ўрыўкі з паэм, пацікавіліся музычнымі творамі, якія былі напісаны на словы паэтаў. Турнір прайшоў цікава і захапляльна. Як кажуць, на адным дыханні. У першым конкурсе, дзе каманды абаранялі сваю назву, цудоўна прагучалі вершы паэтаў у выкананні Кавалёва Аляксея і Мельнікава Уладзіслава. Конкурс “Пазнай героя” прымусіў яшчэ раз “пагартаць”старонкі вядомых твораў класікаў. Конкурс “Цікавыя факты з біяграфіі” асабліва заінтрыгаваў і ўдзельнікаў, і гледачоў незвычайнымі фактамі з жыцця паэтаў. З прыемнасцю былі праслуханы песні “Мой родны кут” і “Спадчына” ў выкананні знакамітага ВІА “Песняры” ў конкурсе “Літаратурная спадчына класікаў”.

Задаволенымі засталіся ўсе: і “Коласаўцы”, якія перамаглі, і “Купалаўцы”, якім не хапіла некалькі балаў, і гледачы-аднакласнікі, і члены журы, у якое ўвайшлі настаўнікі і вучні. 

Удзельнікі турніра атрымалі дыпломы і падарункі. Але галоўным падарункам для кожнага стаў бадзёры, узвышаны настрой, з якім кожны пакідаў кабінет беларускай мовы і літаратуры, адчуванне ўдзячнасці класікам, якім чарговы раз мы аддалі даніну памяці і павагі.

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно