Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

20.10.2017

Расцi, лес! Радуй нас!

 Лес – наща багацце! Гэтыя словы вядомы ўсiм жыхарам Рэспублікі Беларусь. Пра тое, якую карысць прыносiць чалавеку «зялены сябар», ведае кожны школьнiк. I таму, калi працаўнiкi Любужскага ляснiцтва звярнулiся да вучняў нашай школы з просьбай дапамагчы ў зборы насення дубоў, каштанаў, клену i лiпы, дзецi ахвотна адгукнулiся.

 Асаблiвую стараннасць праявiлiвучнi пачатковых класаў. Кожную ранiцу на працягу тыдня можна было назiраць,  з якiм задавальненнем яны неслi насенне ў школу.

Вучнi 2 «А» класа таксама актыўна ўзялiся за справу. Цэлы тыдзень яны, нiбы тыя мурашы, збiралi насенне дрэў.

I вось надышоў  суботнi дзень, якi стаў завяршаючым этапам у акцыi «Збяры насенне». Вучнi 9-га класа арганiзавалi пункт прыему, дзе ўзвешвалi сабраныя дары прыроды. Да iх працягнуўся доўгi ланцужок дзяцей. Кожнаму ўдзельнiку акцыi хацелася ўнесцi свой уклад у агульную справу. Тым болей, што вучняў самых актыўных класаў чакалі салодкiя прызы.

Цяжка перадаць словамi, колькi радасцi было ў маiх другакласнiкаў, калiiх назвалi ў лiку пераможцаў! З задавальненнем мы елі торт, што быў  урачаны арганiзатарамi акцыi-конкурсу.

Але не аб салодкiм пачастунку дбалiрабяты. Чаму так старалiся мае выхаванцы? Пра гэта я даведалася пазней, калі мы рыхтавалівыставумалюнкаў «Мой лес», дэвiзам якой сталi словы: «Расцi, лес! Радуй нас!» Дзецi з задавальненнем малявалi дрэвы, якiя вырастуць з сабранага iх рукамi насення, якiя будуць упрыгожваць iх родную зямлю.

К. Г. Паўстоўскi казаў: «Любоў да Радзiмы пачынаецца з любвi да прыроды.»  Я лiчу, што ўдзел у такiм мерапрыемстве – маленькi крок маiх шкаляроў на шляху любовi да роднага краю, сваёй Радзiмы.

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно