Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

05.07.2017

Што схавана за дзвярыма школьнага музея?

Школьны музей быў створаны ў Кадзінскай сярэдняй школе ў 2003 годзе. Пачала збіраць экспанаты настаўніца рускай мовы Кацярына Трафімаўна Салановіч, працягнуў яе справу першы дырэктар школы Уладзімір Іванавіч Гаранінаў. Цяпер іх ўжо няма з намі, а іх гонар –музей Кадзінскай зямлі жыве, працуе, маніць невядомасцю ўсё новых і новых наведвальнікаў.

Кожнаму вучню нашай школы вельмі хочацца зазірнуць за зачыненыя дзверы школьнага музея. Паглядзець на тое, што там схавана. А схавана многа чаго! Гэта на першы погляд экспанаты – звычайныя рэчы, на самой справе за кожнай з іх знаходзіцца цэлае жыццё. Прылады працы, посуд, кросны, ручнікі; медалі, лісты з фронту, снарады; кубкі пераможцаў, фотаздымкі, навуковыя работы  могуць расказаць шмат цікавага. І дзеці з радасцю ідуць у музей, каб даведацца пра нешта новае.

Экспазіцыя “Беларуская хата” гасцінна запрасіла да сябе вучняў шостых класаў. Зручна ўладкаваліся яны за сталом, падрыхтаваліся да сумнага расповяда. І на табе, нечаканасць. Ніякай прывычнай экскурсіі не будзе, а будзе ператварэнне. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі не проста слухачамі, а ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Сямейны побыт беларусаў”.

Напачатку размеркавалі ролі: частка вучняў ператварылася ў сялянскую сям’ю, частка стала экспертамі. Першае заданне патрабавала ад удзельнікаў самага простага. Трэба сесці за стол так, як гэта рабілі раней, каб ведаць месца кожнага члена сям’і. З заданнем справіліся амаль без памылкова. І вось ужо ў вачах гарыць агеньчык: што далей? А далей трэба размеркаваць, якую работу па гаспадарцы рабілі бацька і маці, якія абавязкі былі ўдзяцей. Цікава было даведацца, што ў дзесяць год дзеці пачыналі выконваць дарослую працу: хлопчыкаў вучылі хадзіць за плугам, а дзяўчынак ужо бралі ў поле жаць жыта. У этнаграфічнай зале дзеці выбіралі экспанаты і расказвалі, для чаго яны патрэбны. Якое ж было здзіўленне ў вучняў, калі яны даведаліся, што кросны і пралка былі падораны школьнаму музею бабулямі іх аднакласнікаў – Колбік Нінай Антонаўнай і Фалалеевай Лінай Мікалаеўнай.

Сямейны побыт – гэта не толькі праца па гаспадарцы, гэта яшчэ выхаванне. Уласны прыклад – лепшы падручнік. А калі дадаць яшчэ прыказкі і прымаўкі, казкі і песні, легенды і паданні, атрымаецца сапраўднаяшкола. Падзяліўшыся на каманды, вучні пачалі збіраць прыказкі, звязаныя з сямейнымі адносінамі. “Не біце вяроўкамі, павучайце гаворкамі. Хто бацьку зневажае, той дабра не знае”, – якая простая мудрасць схавана ў гэтых словах. Каго ў сям’і называюць цешчай, свёкрам, залоўкай, нябогам? Вось такія адкрыцці чакалі шасцікласнікаў. Невялікая віктарына надала дынамічнасць гульні.

Час праляцеў непрыкметна. Добра адчуваць сябе не проста наведвальнікам музея, а яшчэ і знаўцам гісторыі свайго народа.

Экскурсія скончылася, але засталася цікавасць да таямніц школьнага музея. Новая сустрэча дапаможа высветліць, што яшчэ схавана за дзвярыма. А сустрэча абавязкова будзе, бо агеньчык дапытлівасці ўжозагарэўся ў дзіцячых вачах.

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно