Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

24.04.2017

“Жывое ў вяках беларускае слова…”

Як заўсёды ў актавай зале школы няма месца. Вучні з пятага па адзінаццаты клас з нецярплівасцю чакаюць выхада вядучых на сцэну. Гучыць спакойная музыка. Ёсць у зале дзеці, якія ўсхваляваны больш за ўсіх, ім жа сёння трэба быць не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі школьнага свята беларускай паэзіі.   

“Паважаныя сябры, запрашаем вас на цудоўнае свята “Жывая класіка”, - звяртаюцца вядучыя да ўсіх прысутных. І актавая зала паступова ператвараецца ў маленькі куточак беларускай зямлі, напоўнены родным словам. Са сцэны гучаць вершы Пімена Панчанкі і Васіля Зуёнка, Ніла Гілевіча і Максіма Танка, Якуба Коласа  і Янкі Купалы. Гучаць вершы паэтаў, якіх мы можам смела назваць класікамі беларускай літаратуры. Хлопцы і дзяўчаты хвалююцца, стараюцца як мага дакладней перадаць эмацыянальны настрой, галоўную думку выбранага твора. А гэта зрабіць не так ўжо і лёгка.

Колькі любові, пяшчоты і цеплыні ў вачах і голасе ўдзельнікаў, што чытаюць вершы пра нашу Радзіму, нашу Беларусь. Не забылі чытальнікі ўзгадаць імёны славутых людзей беларускага краю. На сцэне нібы паўсталі вобразы святой  Еўфрасінні Полацкай і Францыска Скарыны.

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю.  Але ў кожнага чалавекаёсцьтолькіадна родная мова. Менавіта на гэтаймовеёнразмаўляе з роднымі, сябрамі. Большасць вершаў, што прагучалі на свяце беларускага слова , былі прысвечаны роднай мове, якая для вучняў Кадзінскай школы зусім не чужая.

Здаецца, адно імгненне, адно дыханне – і свята беларускай паэзіі “Жывая класіка” гаворыць сваім удзельнікам “Бывай”. Журы падводзіць вынікі. Настаўнікі разгублены, ім хочацца кожнаму ўручыць дыплом, кожнага ўзнагародзіць, а трэба выбіраць.

Пераможцамі школьнага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка” сталі Шайдзянкоў Кірыл (8 “А”), Яшчанка Таццяна (10), Чэмбер Міхаіл (7”Б”), Белавус Аліна ( 6”Б”), Бязмен Ангеліна ( 9 “Б”), Няпершын Мікіта (8 “А”), Раманава Кацярына ( 9 “А”), Загуменны Кірыл ( 7 “Б”), Карпечына Валерыя ( 7”А”).

Будзьце і вы разам з тымі, хто думае пра будучыню сваёй Радзімы. Размаўляйце па-беларуску, бо заўтра наша мова вам, вашым дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляйце па-нашаму, размаўляйце з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах - і нашай мовай захочаць гаварыць іншыя. 

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно