Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

19.01.2017

Калядная казка

Раство Хрыстова – вялікае свята, свята усмешак і шчасця. Кожны ў гэты час можа паверыць у казку, акунуцца ў атмасферу чагосьці незвычайнага, таямнічага і, несумненна, незабыўнага. Гэтае свята важнае для кожнага без выключэння. Дарослыя, адчуўшы святочны настрой, зноў пачынаюць верыць у казку, а шчырае захапленне і радасць дзяцей толькі дапаўняюць і надаюць маляўнічасць гэтай падзеі.

Стварэнне такога свята ў Кадзінскай школе защсёды патрабуе велізарнай працы, як акцёраў, так і ўсіх астатніх удзельнікаў мерапрыемства. Кожнаму адведзена свая роля ў прадстаўленні “Таямніца Каляднай ночы”(дзе прымалі ўдзел вучні 5-11 класаў). Калядная казка пакінула ў сэрцы любоў і цеплыню. Вось што гавораць нашы вучні пра выступленне:                                    

Кіснічан Мікіта: У спектаклі “Таямніца Каляднай ночы” галоўны герой перамог свой страх, ліслівасць, прагнасць, ганарлівасць. Мне спадабалася, што ўсе гэтыя якасці былі прадстаўлены звярамі. Больш за ўсіх мне спадабалася палахлівае зайчаня. Гэту ролю вельмі ярка і артыстычна выканаў першакласнік Петрусёў Арсеній. Паглядзеўшы казку, я зразумеў, калі быць добрым да ўсіх, то ў цябе будзе многа сяброў.

Несцярэнка Антон: Я першы раз прымаў удзел у такой пастаноўцы. Рэпеціравалі доўга і старанна. Сустракаліся амаль кожны дзень на канікулах, і крок за крокам ішлі наперад. Спачатку ў мяне нічога не атрымлівалася, а потым я стаў заўважаць, што з кожным выступленнем мне станавілася лягчэй трымаць сябе на сцэне. Выкананне дзвюх роляў (у спектаклі “Таямніца Каляднай ночы” я сыграў пастуха і мядзведзя) стала для мяне вельмі добрай акцёрскай школай .

Бандурына Сняжана: Цудоўнае свята – Раство Хрыстова падарыла нам не толькі добры казачны настрой, але і цікавую гісторыю нараджэння Іісуса Хрыста. Быццам у сне праплывалі перада мной карціны. Вось з’явіўся Анёл, які абвясціў усяму свету, што ў горадзе Давідавым Віфліеме нарадзіўся збавіцель. А вось ідуць да немаўля пастухі, валхвы…

Дзякуй усім, хто падрыхтаваў для нас такое выступленне.

Яшчэ доўга вучні школы, выхаванцы дзіцячага сада, якім было паказана прадстаўленне, будуць успамінаць тыя незабыўныя хвіліны, якія адчулі яны ў святочныя дні Раства Хрыстова.

Калядны цуд падарылі нашы дзеці і выхаванцам прытулку ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Магілёўскага раёна». Парадавалі іх не толькі выступленнем, але і  сюрпрызамі. Кожны клас сабраў для дзяцей з прытулку індывідуальныя падарунакі. Свята атрымалася цудоўным!

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно