Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

31.10.2016

Купалаўскі баль

Янка Купала... Для кожнага жыхара нашай сінявокай краіны гэтае імя гучыць неяк па-асабліваму, надзвычай меладычна, яно выклікае ў сэрцах людзей пачуцці захаплення, павагі, удзячнасці. Паэт, драматург, публiцыст, перакладчык, акадэмік. Янку Купалу, першаму ў гісторыі беларускай літаратуры, было прысвоена  ганаровае званне Народнага паэта Беларусі. Такія асобы, нараджаюцца толькі раз, каб стаць вечнай зоркай для чалавецтва.

Калі паўстала пытанне, каму будзе прысвечаны баль, які традыцыйна праводзіцца восенню ў Кадзінскай школе, сумненняў не было – Янку Купалу! Пушкінскі, Лермантаўскі, Шэкспіраўскі, Пакроўскі, Гусарскі, Франтавы – такія балі прыйшліся да спадобы ўдзельнікам (вучням 9-11 класаў). А ці ўдалая гэта задума арганізаваць Купалаўскі баль?! Прыемна было бачыць, як вучні старэйшых класаў натхнёна ўзяліся за працу – і  загучала  беларуская мова. Многа шчасця было ўжо ў самой падрыхтоўцы: танцавалі, спявалі, вучылі вершы, займаліся пастаноўкай камедыі «Паўлінка».

Купалаўскі баль прайшоў ў форме конкурснай праграмы. Добры настрой прысутнічаў на працягу ўсяго мерапрыемства.Такой прыгажосці, здаецца, не бачылі ніколі! Яркія нацыянальныя касцюмы, стылізаванае афармленне залы, беларускія стравы.

Першы конкурс балю танцавальны «Запрашаем на танец». Народныя танцы з'яўляюцца неад'емнай часткай беларускай культуры.  Вучні  весела, зладжана выконвалі кадрылі. Пазнаёмілі ўсіх прысутных з беларускім народным танцам «Крыжачок», які ў Магілёўскай вобласці танцавалі, трымаючы рукі крыж-накрыж.

Бездакорнае выкананне беларускай полькі прынесла перамогу ў гэтым конкурсе адзінаццацікласнікам.

Наступны конкурс запрасіў усіх «У госці да Паўлінкі». Пераможцамі сталі вучні 10 класа, яны найбольш дакладна змаглі перадаць характары герояў камедыі, іх выступленне было вясёлым і артыстычным. А вось каманда 9А класа стала лепшай ў інтэлектуальным конкурсе «Вядомы і невядомы Купала».

Янку Купалу называюць уладаром беларускай песні.I гэта сапраўды так. Няма такой тэмы, якую б не закрануў паэт у сваіх вершах, гэта яскрава даказаў конкурс чытальнікаў паэтычных твораў«Не замоўкнуць ніколі Купалавы словы» (дыпломамі ўзнагароджаны Раманава Кацярына «Мая малітва», Варанцова Вікторыя «Як у повесці», Бядуліна Аліна «Мужык i вужака», Арцёменка Генадзь «Гэй, наперад!»). Апошні конкурс «Аб чым песня пяе!» прынёс поспех вучняў 9Б класа. Песня  «Ехаў Ясь на кані» спадабалася і ўдзельнікам,  і гледачам.

Прызавыя месцы размеркаваліся так: першае – 9А клас; другое –  11 клас; трэцяе – 10 клас.

Купалаўскі баль скончыўся, крыху сумна…  Але і радасна ад таго, што кожны змог адкрыць для сябе новага Купалу!

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно