Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

29.04.2016

Незагойнаю ранай Чарнобыль баліць!

На зямлі — вясна. Абуджэнне ўсяго жывога. Пара надзей!I дзень нацыянальнагасмутку...26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Хто мог тады падумаць, што над нашай квітнеючай зямлёй навісне ядзерная смерць?

Нездарма менавіта 30-годдзю Чарнобыльскай трагедыі быў прысвечаны традыцыйны конкурс чытальнікаў, які праходзіў у Кадзінскай школе. Дваццаць конкурсных вершаў на беларускай і рускай мовах былі прадстаўлены вучнямі 5-11 класаў. Гучала музыка, пранікнёнае чытанне суправаджалася прэзентацыямі. Колькі хвалюючых момантаў перажылі гледачы ў зале! Сямёра ўдзельнікаў конкурсу сталі пераможцамі, атрымалі дыпломы першай, другой, трэцяй ступені.

Звернемся да гісторыі... На Чарнобыльскай АЭС падчас аварыі знаходзілася 176 чалавек, але найбольш пацярпелі пажарныя, якія атрымалі вельмі вялікія дозы апраменьвання. Не забыць нам герояў, якія кінуліся ў чарнобыльскае полымя, нават не паспеўшы развітацца з блізкімі. Верш “Тот день запомнился всем взрывом….”, які прачытала Яшчанка Таццяна (1 месца) заканчваўся радкамі: “Ведь в царство вечного покоя  унес родных тот страшный день.” Героі-ліквідатары ведалі, куды ідуць, але дзеля нашай светлай будучыні спальвалі сябе на агні самаахвяравання.

Для памяншэння выкіду і прадухілення ядзернага выбуху на падпалены рэактар было скінута 5 тысяч  тон розных матэрыялаў. Спрабавалі астуджаць рэактар знізу, пабудаваўшы пад зямлёй тунэль. У выніку вакол рэактара былі збудаваны магутныя бетонныя муры, якія накрылі стальным дахам. Будаўніцтва «саркафага» працягвалася 7 месяцаў.

«Так вот какой он блок четвертый, одетый ныне в Саркофаг. Его, увидев облик тёмный, забыть не можешь уж никак “, - гучаў са сцэны верш у выкананні Кацэлоўскага Аляксей (3 месца), і кожны з прысутных змог уявіць сабе гэта страшэннае відовішча, гэты “монумент печальной славы”.

У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым  пасля атамнай бамбардзіроўкі японскага горада Хірасімы. Каля 70%  радыенуклідаў асела на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі,  у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей.  Гэтай тэме былі прысвечаны вершы: “Апошняя казка” – аўтар С. Р. Дзядушка, верш чытала Раманава Кацярына (1 месца); “Што прынесла хмара...” Эдзі Агняцвет  у выкананні Коўшык Аляксандры (2 месца).  

Праз некалькі дзён пасля  выбуху на Чарнобыльскай АЭС была арганізавана 30-км зона адчужэння з прапускным рэжымам. Раён аварыі быў ачэплены. Верш Сяргея Законнікава “За калючым дротам “, які прачытаў  Шайдзянкоў Кірыл (1 месца), не пакінуў абыякавым нікога.Удзельнік конкурсу дамог адчуць усім тое, што перажывалі тысячы людзей, чый лёс крута змяніў Чарнобыль і вымусіў пакінуць Бацькаўшчыну.

Гудзе экалагічны звон. Трывогаю і болем напоўнены яго гукі.  Трывогаю — за будучыню дзяцей і ўнукаў. Белавус Аліна (3 месца) імкнулася перадаць свой душэўны непакой у вешаваным творы “Чернобыль. Память”.

Чарнобыль — гэта страх, усеабдымны страх перад будучыняй. Чарнобыльская катастрофа не перастае апякаць нашы сэрцы, яна вярэдзіць нашу памяць свежымі ўспамінамі пра нечуваную бяду. I няма той бядзе канца-краю. Пра гэта расказвалася ў вершы  Антона Арлова “Весь город застыл, онемел в пустоте…”, яго прачытала Кавалёва Кацярына (2 месца).

Чарнобыль стаў для нас урокам мужнасці. І кожны павінен вынесці з яго вельмі важную выснову: трэба жыць, каб больш ніхто і ніколі не адчуў такога болю. Трэба не дапусціць ператварэння зямлі ў бясконцую пустыню, над якой гаспадарыць горкі пах палыну.

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно