У кожнага чалавека ёсцьтолькі адна родная мова. І вельмі горка становіцца, калі ён не шануе і забывае яе. Дзеля захавання тых моў, што знікаюць, ЮНЕСКА і аб’явіла 21 лютага Днём роднай мовы.
У ДУА «Кадзінская сярэдняя школа» ўжо стала традыцыйным правядзенне мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднаймовы.
Цікава прайшло падарожжа “Пагаварыса мной на мове, на нашай роднай…”. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем адгадвалі рэбусы, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі, песні, пазнавалі творы па зачытаных урыўках.
Да вялікай спадобы прыйшлося і правядзенне Рэспубліканскай дыктоўкі, калі ў адзінай прасторы сабраліся старшакласнікі з мэтай праверыць свае веды па беларускай мове.
Таксама для вучняў 1-10-х класаў быў праведзены конкурс «Жывая Класіка – 2023», па выніках якога пераможцы будуць прадстаўляць нашу школу на наступных этапах Рэспубліканскага творчага конкурса юных чытальнікаў «Жывая класіка – 2023». Са сцэны гучалі вершы і творы знакамітых пісьменнікаў Беларусі. Вучні ахвотна падышлі да выбару твораў, якія ва ўсёй красе паказалі нашу родную мову. Шмат цікавага прагучала ў выкананні ўдзельнікаў, але хацелася б расказаць пра найбольш яскравых карыстальнікаў беларускай мовы. Адным з такіх удзельнікаў была вучаніца 6 «Б» класа Фёдарава Елізавета, якая прадэкламавала на сцэне беларускую казку «Ганарлівая варона». А вось напрыклад вучаніца 10 «А» Расолава Марыяна паказала сапраўдную інсцыніроўку верша Анатоля Вярцінскага «Дынамік». Запомніўся журы і верш Аркадзя Куляшова «Камсамольскі білет» у выкананні вучня 7«А» класа Ксенафонтава Максіма. Таксама гучалі жартоўныя байкі, любоўныя рамансы, вершы пра каханне, родную мову, доблесную беларускую армію. Гледачы маглі параўнаць сучасных аўтараў з сапраўднымі класікамі нашай роднай літаратуры і ўпэўніцца, што беларуская мова будзе існаваць яшчэ шмат гадоў.
Усе ўдзельнікі конкурса «Жывая класіка – 2023» былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі. А Гран-пры конкурса атрымалі вучаніца 10 класа Расолава Сарыяна з вершам Анатоля Вярцінскага «Дынамік» і вучаніца 6 «Б» класа Фёдарава Елізавета з беларускай казкай «Ганарлівая варона».