Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

16.11.2022

КОЛАСАЎСКI БАЛЬ

Кожны народ, кожная краіна, кожная сям'ямаюцьтрадыцыі.У Кадзінскай школытаксамаёсць свае цудоўныятрадыцыі. Адна з іхправядзеннелітаратурныхбаляў.І вось ужо прайшліПушкінскі, Шэкспіраўскі, Гусарскі, Пакроўскі, Франтавы, Лермантоўскі, Купалаўскі,Тургенеўскі,Бальсавецкаймоладзі, Бальсярэбнага веку.

Кожны баль – гэта грандыёзнае мерапрыемства, своеасаблівае падарожжа ў часе, знаёмства з культурай пэўнага гістарычнага перыяду, жыццём і творчасцю самых яркіх яго прадстаўнікоў.

У гэтым годзе мы правялі Коласаўскі баль. У лістападзе 2022 года шырока адзначалася 140-годдзе з дня нараджэння  Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча) – Чалавека з вялікім сэрцам, які служыў народу і з любоўю адносіўся да ўсіх людзей. Свой зорны след у вечнасці пакінуў гэты знакаміты пісьменнік. Якуб Колас разам з неўміручым Купалам, сваім равеснікамі сябрам, з'яўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Рыхтаваліся старшакласнікі да балю доўга: вучылі вершы (у конкурсе “Няхай гучаць вершы Коласа!” найвышэйшую ацэнку атрымалі Нікалаева А. (10 клас), Шаблоўская В.(9“А”клас), Кожураў І.(9“Б”клас); спявалі (у конкурсе «Льецца песня!» перамога дасталася вучням 9“Б” і 10 класаў); рыхтавалі інсцэніроўкі (у конкурсе “Па старонках твораў”лепшая тэатралізацыя атрымалася ў 10 класа); танцавалі ( у конкурсе «Рукі ў бокі, пойдзем у скокі» таксама перамаглі вучні 10 класа).

Дарэчы, танцы – кульмінацыйны момант балю, заўсёды самы яркі і захапляльны. А тым больш беларускія народныя танцы! Гэта і “Лявоніха” – душа беларускага народа; і лірычны танец “Перапёлачка”, і жартоўны танец«Ю́рачка», і “Полька” – адзін з самых любімых народных танцаў у Беларусі.

Старшакласнікі весяліліся ад душы, не толькі ўдзельнічалі ў конкурснай праграме, але і гулялі ў беларускія гульні, частаваліся прысмакамі.

Парадавалі адказы вучняў на пытанні інтэлектуальнай гульні “Якуб Колас. Жыцце і творчасць” І ў гэтым конкурсе лепшымі знаўцамі Коласа сталі дзясяцікласнікі.

Па выніках Коласаўскага балю дыпломамі адзначаны ўсе класныя калектывы: гран-пры (10 клас), 1 месца (9“А”клас), 2 месца (9“Б”клас), 3 месца (11 клас).

Такія мерапрыемствы маюць вялікі выхаваўчы патэнцыял! На баль заўседы просяцца вучні, якія ўжо выпусціліся са сцен роднай школы. Умова адна – яны таксама ўдзельнічаюць у конкурснай праграме.

І ў гэты раз на балю было шмат выпускнікоў, і прыходзілі гэтыя хлопцы і дзяўчаты пасля сваіх асноўных заняткаў, познім вечарам, на рэпетыцыі. Сумненняў наконт балю на беларускай мове было многа, але хутка яны рассеяліся. Любіць наша моладзь родную мову і цудоўна на ей размаўляе! Радуе і тое, што, дзякуючы Коласаўскаму балю, дзеці зацікавіліся асобай Якуба Коласа.

Жыццё Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча – узор і прыклад усім, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе.

Імем Якуба Коласа названы драматычны тэатр у Віцебску, Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук у Мінску. На адной з цэнтральных плошчаў сталіцы, што носіць яго імя, пастаўлены помнік песняру і яго героям.

Але самы лепшы помнік для Коласа гэта, калі мы будзем звяртаюцца да яго кніг зноў і зноў…

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно