Архив новостей - Кадинская СШ

Архив новостей

05.01.2019

Сустракаем сяброў з-за мяжы

Школы Магілёўскага раёна наведалі педагогі Калінінскага раёна горада Санкт-Пецярбурга. Гэта сустрэча стала магчымай, дзякуючы старшыні прафсаюзнага камітэта Магілёўскай раённай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Дзядковай Ларысе Леанідаўне, якая ў верасні 2018 года была ў Санкт-Пецярбургу і заключыла пагадненне аб садружнасці паміж прафсаюзнымі арганізацыямі работнікаў адукацыі і навукі. І расійскіяпедагогі вырашылі не траціць марна час, а адразу наведаць Магілёўшчыну. Госці пабывалі ў некалькіх школах нашага раёна.

Кадзінская школа сустракала гасцей 4 студзеня. Перш, чым зайсці ў школу, яны наведалі храм Святога велікамучанніка і цаліцеля Панцелеімана, дзе іх гасцінна сустрэў настаяцель храма айцец Дзімітрый.

І вось педагогі суседняй дзяржавы пераступаюць школьныпарог. Хлебам-соллю іх сустракаюць самыя маленькія жыхары школы. З замілаваннем госці ўслухоўваюцца ў мілагучную беларускаю мову, якая, як песня, ліецца з вуснаў дзяцей.

Далей – наведванне музея школы. Тут госці знаёмяцца з беларускімі звычаямі і абрадамі, з сучаснасцю школы, яе знакамітымі педагогамі і выпускнікамі. У зале, прысвечаным Вялікай Айчыннай вайне, ніводны чалавек не застаўся абыякавым, слухаючы песню “Лудчыцкая вышыня” ў выкананні былых выпускнікоў школы Сазонава Валерыя і Курлянчык Карыны.

У нашай школе ёсць звычай: кожны Новы год прадстаўляць незвычайным фэстам. На гэты раз - выступленне “Традыцыі сустрэчы Новага году ў розных краінах свету”. Кожны клас ад восьмага да адзінаццатага прадстаўляў пэўную краіну свету. Гасцям было прадстаўлена выступленне трох пераможцаў конкурсу: традыцыі сустрэчы Новага году ў Амерыцы, Украіне і Іспаніі. Дзеці з такім захапленнем дэманстравалі свае таленты на сцэне, госцям цяжка было пагадзіцца, што дапамагалі юным артыстам ў гэтым не прафесіяналы, а проста класныя кіраўнікі.

А колькі задора, смеха, спартыўнага азарту адчулі гаспадары і госці, удзельнічаючы ў спартландыі, якую па-майстэрску правёў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Кадзінскай школы Камароў Леанід Афанасьевіч.

За агульным чаяваннем госці і настаўнікі школы дзяліліся сваімі адкрыццямі ў галіне адукацыі, уздымалі праблемы, абмяркоўвалі дасягненні ў педагагічнай дзейнасці суседніх брацкіх дзяржаў.

Так зараджаліся сяброўскія сувязі паміж рускімі і беларускімі педагогамі. Сяброўства гэта мае глыбокія карані. Бо карані ідуць з глыбіні стагоддзяў, надаючы гэтым адносінам надзвычайную моц і сілу.

Фотоматериалы

23.01.2024

Рождественская спортландия среди учащихся 1-х классов

раскрыть » / « свернуть
14.12.2023

Прошел районный этап интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно